28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СМІ абмяркоўваюць перанос Чэмпіянату свету з Беларусі ў Швецыю і Фінляндыю

32
У СМІ абмяркоўваюць перанос Чэмпіянату свету з Беларусі ў Швецыю і Фінляндыю

Як піша шведскае выданне «Svenska Dagbladet», «гэта будзе сапраўднай ганьбай для спорту, калі чэмпіянат пройдзе ў дыктатарскай краіне».

Таму, лічыць выданне, аптымальна было б перанесці першынство-2014 у Швецыю і Фінляндыю - краіны, што прымаюць ЧС у гэтым і наступным годзе.

У гэтых краінах ужо створаная неабходная для падобных турніраў інфраструктура. Чэмпіянаты ў Швецыі і Фінляндыі заўсёды высока ацэньваюцца і спартовымі экспертамі, і заўзятарамі, перадае «Радыё Свабода».

Як адзначае «Svenska Dagbladet», Беларусь сёння - жорсткая дыктатура. «Краінай кіруе тыран, які імкнецца падавіць ўсю апазіцыю. Пры гэтым ён знаходзіць час на тры хакейныя трэніроўкі на тыдзень. Даць магчымасць гэтаму чалавеку ззяць ў промнях сусветнага першынства - гэта гратэск».

«У Міжнароднай хакейнай федэрацыі і яе босаў яшчэ ёсць час, каб выправіць сваё памылковае рашэнне і даручыць Швецыі і Фінляндыі правядзенне чэмпіянату свету трэці год запар», рэзюмуе шведскае выданне.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках