29 лiстапада 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы італьянскі бізнесмэн

11
У Менску затрыманы італьянскі бізнесмэн

Генеральнага дырэктара адной з буйных гандлёвых кампаній затрымалі наўпрост у аэрапорце.

Увечары 3 мая ў Нацыянальным аэрапорце Менск памежнікамі і супрацоўнікамі транспартнай міліцыі пры праходжанні памежнага кантролю авіярэйса Мілан - Менск затрыманы грамадзянін Італіі 1957 года нараджэння, жыхар горада Манерба, генеральны дырэктар адной з буйных гандлёвых кампаній.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС, бізнесмэна шукалі па лініі Інтэрпола з кастрычніка 2010 года праваахоўныя органы Егіпта за злачынствы, прадугледжаныя арт. арт. 336, 337 КК гэтай краіны (махлярства, а таксама прысваенне альбо растрата). Па папярэдніх дадзеных, іншаземец прыляцеў у Беларусь для наладжвання дзелавых сувязяў з адным з прадпрыемстваў краіны. Затрыманы знаходзіцца ў ІЧУ, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ініцыятару вышуку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках