6 лiстапада 2024, Серада, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў затрымалі за патрабаванне правесці «Дажынкі»

6
Апазіцыянераў затрымалі за патрабаванне правесці «Дажынкі»

Міліцыя затрымала рагачоўскіх актывістаў «Гавары праўду», якія перадалі ў райвыканкам петыцыю аб правядзенні ў горадзе «Дажынак».

Дзяніса Дашкевіча, Уладзіміра Тамковіча і Віталя Александровіча затрымалі адразу пасля таго, як менскія журналісты, якія сачылі за акцыяй, з'ехалі з Рагачова, перадае «Радыё Свабода».

31 мая актывісты кампаніі «Гавары праўду» перадалі ў Рагачоўскі райвыканкам больш за дзве з паловай тысячы подпісаў жыхароў горада за вяртанне «Дажынак».

Валанцёры, якія збіралі подпісы, кажуць, што шматлікіх жыхароў Рагачова запалохвалі, пагражалі звальненнем.

У пачатку 2011 года было афіцыйна абвешчана, што «Дажынкі-2013» адбудуцца ў Рагачове. Жыхары ўспрынялі гэтую навіну з радасцю, бо ў горадзе няма ніводнай грамадскай прыбіральні, няма парку, у закінутым стане радзільня, дзіцячая лякарня.

Але ў пачатку 2012 года новы кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік пастанавіў, што «Дажынкі-2013» пройдуць не ў Рагачове, а ў Гомелі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках