«Зачыстка» перад прыездам Пуціна?
7- 30.05.2012, 16:58
Арыштаваны адзін з каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.
Суд Маскоўскага раён сёння асудзіў яго на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пра гэта сваякам Максіма Вінярскага паведаміў па тэлефоне міліцыянт з РУУС Маскоўскага раёна. Ён сказаў, што на актывіста «Еўрапейскай Беларусі» быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 («дробнае хуліганства»). Міліцыянт не назваў ні прозвішча суддзі, ні час затрымання, сказала charter97.org сястра Вінярскага Алена.
Нагадаем, у турме на Акрэсціна знаходзяцца таксама актывісты «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка, Зміцер Крамянецкі і Раман Васільеў, якім працягнулі тэрміны арышту. Хутчэй за ўсё, «зачыстка» моладзевых актывістаў звязаная з хуткім прыездам у Менск Уладзіміра Пуціна - улады баяцца магчымых акцый пратэсту.
Фота «Радыё Свабода»