27 лiстапада 2024, Серада, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: За свабоду слова трэба змагацца кожны дзень

1
Марцін Шульц: За свабоду слова трэба змагацца кожны дзень

Пытанні свабоды СМІ павінныя ўзнімацца ЕЗ ва ўсіх двухбаковых адносінах і пагадненнях з трэцімі краінамі.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц выступіў з заявай у гонар Сусветнага дня свабоды слова. Прыводзім яе тэкст цалкам (пераклад - charter97.org).

«Свабода выказвання меркаванняў і інфармацыі з'яўляецца адным з асноўных правоў Еўрапейскага звяза, замацаваных у артыкуле 11 Хартыі асноўных правоў ЕЗ. Свабода прэсы з'яўляецца неабходнай умовай для захавання ўсіх іншых палітычных свабод.

Свабода прэсы ніколі не дасягаецца раз і назаўсёды: гэта тое, за што неабходна змагацца кожны дзень. Пагрозы гэтай далікатнай свабодзе ніколі не знікаюць, яны проста становяцца больш тонкімі, таму неабходна не саслабляць пільнасць з боку грамадзянскай супольнасці і ствараць больш трывалую нарматыўна-прававую базу для абароны доступу да інфармацыі і плюралізму.

Абараняючы свабоду прэсы за межамі ЕЗ, мы павінныя быць непрымірымымі ў падтрыманні самых высокіх стандартаў ўнутры Саюза, не прымаць палітычны кантроль і манапалізацыю СМІ і ўсе формы запалохвання журналістаў.

Я вітаю ўсё большае значэнне свабоды слова для нашага пашырэння і добрасуседства. Пытанні свабоды СМІ павінныя падымацца ва ўсіх двухбаковых адносінах і пагадненнях з трэцімі краінамі. У прыватнасці, ЕЗ будзе надаваць пільную ўвагу ўмацаванню свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў краінах, дзе прайшлі падзеі «арабскай вясны».

У гэты дзень мы таксама аддаем даніну павагі ўсім тым журналістам, якія рызыкуюць і аддаюць свае жыцці, каб даць нам факты цэнзуры і правапарушэнняў у самых небяспечных кутках свету».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках