27 лiстапада 2024, Серада, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі ГЦ «Атлантык» сёння страйкавалі

61
Прадпрымальнікі ГЦ «Атлантык» сёння страйкавалі

(абноўлена) Каля паловы сотні прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтра «Атлантык» сёння не выйшлі на працу.

Прадпрымальнікі пратэставалі супраць раптоўнага ўзняцця арэнды гандлёвых месцаў адразу на 70 даляраў ЗША. Яны патрабавалі ўсталяваць цвёрдыя правілы гульні, піша udf.by.

25 мая адбыўся сход прадпрымальнікаў, пасля чаго разам са старшынём Савета РГА «Перспектыва» Анатолем Шумчанкам яны накіраваліся ў адміністрацыю гандлёвага цэнтра, у надзеі сустрэцца з уладальнікам «Атлантыка» і ўручыць яму свае патрабаванні.

- З моманту пачатку крызісу арэндная плата ў іх вырасла амаль у два разы, плюс зараз - у новых дамовах расцэнкі павялічваюцца на 25 адсоткаў, - распавёў «Салiдарнасцi» ў другой палове дня Анатоль Шумчанка. - Да пратэстоўцаў выйшаў прадстаўнік адміністрацыі гандлёвага цэнтра. З нашага боку прагучала, што не варта павышаць арэндную плату да канца года, а дамовы арэнды варта заключаць на тры гады. У адказ было: «Гэта нерэальна».

Па словах суразмоўцы, прадпрымальнікі былі вельмі абураныя, тым больш што арэндная плата расце на фоне складанай эканамічнай сітуацыі ў краіне, у тым ліку, калі продажы вельмі нізкія. Яны падрыхтоўваюць зварот да заснавальнікаў «Атлантыка». У наступны аўторак, з подпісамі арандатараў, ён будзе перададзены ў адміністрацыю гандлёвага цэнтра.

- Трэба ўмець дамаўляцца. Мы спадзяемся на кампраміс, бо гэта ў інтарэсах абодвух бакоў, - падсумаваў Анатоль Шумчанка.

У другой палове дня прадпрымальнікі адкрылі павільёны і прыступілі да працы. Нагадаем, гэта далёка не першы выпадак пратэстаў прадпрымальнікаў у Менску супраць павышэння арэнднай платы.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках