27 лiстапада 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады фронт»: Нас хочуць знішчыць

2
«Малады фронт»: Нас хочуць знішчыць

Актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» толькі за адзін год былі прысуджаныя да адміністрацыйных арыштаў на 350 сутак.

Гэта абсалютны рэкорд, усталяваны беларускімі ўладамі, піша ПЦ «Вясна».

Актывістка арганізацыі Кася Галіцкая перакананая, што такім брутальным чынам улады Беларусі спрабуюць знішчыць адну з самых актыўных моладзевых арганізацый. Выкарыстанне практыкі прэвентыўных арыштаў і затрыманняў пасля паспяховых акцый - помста сілавікоў «маладафронтаўцам» за іхнюю «партызанскую вайну».

Падчас прэс-канферэнцыі, якую правялі актывісты «Маладога фронту» 21 мая, было абвешчана аб пачатку двухтыднёвай кампаніі салідарнасці з арыштаванымі актывістамі арганізацыі, сярод якіх Мікалай Дземідзенка, Раман Васільеў, Павел Сяргей, Уладзімір Яроменак, Зміцер Крамянецкі. У межах абвешчанай кампаніі «Малады фронт» плануе звяртацца ва ўсе магчымыя міжнародныя структуры і інстытуты, а таксама ў моладзевыя еўрапейскія арганізацыі з заклікам данесці праблему татальнага пераследу «Маладога фронту» да ўрадаў сваіх краін.

«Мы ўсе звыкліся з «суткамі» і лічым іх звычайнай справай. Калі раней удзельнікаў акцый і актывістаў арганізацыі сустракалі пасля арышту дзесяткі людзей, то зараз гэта толькі блізкія і сябры. Такім паверхневым стаўленнем да арыштаў мы самі дазваляем гэтаму жаху працягвацца», - заявіла Кася Галіцкая.

Арганізатары прэс-канферэнцыі заклікалі падтрымаць актывістаў «Маладога фронту», якія выйдуць на волю:

Паўла Сяргея - 21 мая ў 21-00;

Уладзіміра Яроменка - 23 мая ў 15-30;

Мікалая Дземідзенку і Зміцера Крамянецкага - 24 мая ў 15-30;

Рамана Васільева - 26 мая ў 15-30.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках