28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лонданскія хакеісты супраць ЧС у Беларусі (Фота)

8

Гульцы хакейнай каманды Лонданскага Універсітэта (London Dragons) выступілі супраць правядзення ЧС па хакеі ў Менску ў 2014 годзе.

Пра гэта ў лісце сайту charter97.org паведаміў гулец каманды Адрыян Бадуін (Adrien Beauduin):

«Я жыў у Беларусі, і я падтрымліваю барацьбу беларускага народа за свабоду.

Калі я запытаўся ў маіх таварышаў па камандзе, ці гатовыя яны выступіць за гэтую ідэю, я чакаў ваганняў. Але ўсе адразу сказалі, што, вядома, не хочуць, каб іх нацыянальныя каманды гулялі ў краіне, дзе палітвязні знаходзяцца за кратамі.

Мы выйгралі чэмпіянат брытанскіх універсітэтаў і ўсе хлопцы (і дзяўчына) былі радыя сфатаграфавацца з плакатамі за правы чалавека ў Беларусі. У нас гульцы з Канады, Швейцарыі, Швецыі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і Славакіі».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках