28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы спецназу высякаюць сквер ва Уруччы (Фота, відэа)

142
Байцы спецназу высякаюць сквер ва Уруччы (Фота, відэа)

Працягваецца канфлікт у мікрараёне Уручча, які хочуць ушчыльніць адразу некалькімі жылымі дамамі.

Эпіцэнтр супрацьстаяння мясцовых жыхароў і гарадскіх уладаў перамясціўся на вуліцу Шугаева. Сёння раніцай працягнулася высечка сквера насупраць музея валуноў, перадае Onliner.by. Характэрна, што з піламі і сякерамі выйшлі не працаўнікі раённага Зелянбуда, а моцныя хлопцы са спецназу. Яны не хавалі праўды: «Хочам жыць на гэтым месцы і зробім для гэтага ўсё магчымае».

Высякаць сквер на пляцоўцы, дзе неўзабаве павіннае пачацца будаўніцтва двух дамоў для супрацоўнікаў ПМСП Менгарвыканкама, пачалі ў канцы красавіка. Мясцовыя жыхары звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай спыніць «варварства», прыклаўшы дакументы, згодна з якімі будаўніцтва на скрыжаванні вул. Шугаева і вул. Русіянава незаконнае. Чыноўнікі паабяцалі разабрацца. А на нядаўнім суботніку ў скверы за ўласныя сродкі грамадзяне высадзілі саджанцы. Сёння іх выкарчавалі.

«Аперацыя» праходзіла пад прыкрыццём дзвюх міліцэйскіх машын. Працаўнікі Зелянбуда удзелу не прымалі, толькі палілі ў баку. Хлопцы са спецназу, якія секлі дрэвы, не хавалі: яны хочуць як мага хутчэй засяліцца ў новыя дамы.

- Навошта вы ператвараеце Уручча ў гета? Што, хочаце прыйсці на ўсё гатовае? - не вытрымала пенсіянерка, паспрабаваўшы выратаваць адно з дрэваў.

Але супрацьстаяць «амапаўцам», зразумела, людзі не маглі. Тыя, у сваю чаргу, абараняліся.

- Хочаце захаваць ваш парк? Збярыце грошы і выкупіце ўчастак! Дамы тут пабудуюць, і кропка.

- Што сабраліся? Ідзіце спаць! Лепш бы вы так хлопцаў, якіх на вайну пасылаюць, абаранялі, - сказаў нехта з сілавікоў.

Некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў, рызыкуючы спазніцца на працу, засталіся дзяжурыць у скверы. Мы будзем сачыць за развіццём канфлікту.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках