27 лiстапада 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Weekend для беларускага АМАПа ў Вільні (Фота)

7

У аўторак і сераду на дзвюх сталічных плошчах можна назіраць фігуры, якія паказваюць у поўны рост супрацоўнікаў беларускага АМАПа.

«Кожны, хто праходзіць міма, зможа сябе адчуць студэнтам, якога арыштоўваюць байцы АМАПа», - патлумачыў ru.DELFI.lt мэту арганізаванай моладзевай асацыяцыяй Studalliance акцыі Кірыла Атаманчык.

Нагадаем, што беларуская міліцыя і АМАП на працягу кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі стала разганяюць акцыі апазіцыі і праваабаронцаў, затрымліваюць іх удзельнікаў, а ў беларускіх турмах пасля падзей 19 снежня 2010 года да гэтага часу ўтрымліваюцца палітычныя зняволеныя.

Пераследу падвяргаліся і студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, які зараз размяшчаецца ў сталіцы Літвы, паколькі быў закрыты па рашэнні беларускіх уладаў у Менску.

«Мы хацелі ў такой жартаўлівай форме нагадаць пра тое, што там адбываецца, хоць акцыя на самой справе зусім неабыякая», - сцвярджае К.Атаманчык.

Фігуры амапаўцаў служаць свайго кшталту стэндамі, дзе размешчаная інфармацыя пра палітвязняў, парушэнні правоў чалавека і сітуацыю ў Беларусі.

Фігуры беларускіх міліцыянтаў у поўны рост можна было назіраць на Ратушнай і плошчы Еўропы.

Акцыя ўзгодненая, адзінае, чаго асцерагаліся яе арганізатары - вандалізму, то бок таго, што фігуры будуць сапсаваныя. Па словах К.Атаманчыка, мінакі праявілі жывую цікавасць да постацяў амапаўцаў і шмат хто пытаўся аб становішчы ў Беларусі.

Фота Антона Мазейкі

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках