У Менску забаранілі фільм «Дыктатар» (Відэа)
79- 18.05.2012, 17:02
Фільм забаронены да паказу таксама ў Туркменістане і Таджыкістане.
УП «Менсккінавідэапракат» не плануе паказваць у Менску фільм Сашы Барона Коэна «Дыктатар».
Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нiвы» паведамілі ў аддзеле рэпертуарнага планавання прадпрыемства. Фільм, які апавядае пра лёс блізкаўсходняга дыктатара, 16 мая выйшаў у пракат.
Таксама фільм не будзе паказвацца ў Таджыкістане - за ягоны паказ без ліцэнзіі будуць штрафаваць. Тлумачаць гэта «абразай менталітэту мясцовага насельніцтва». Не пакажуць «Дыктатара» і ў Туркменістане. Але з развіццём Інтэрнэту такія забароны маюць усё меней сэнсу.
У Расеі фільм паглядзець можна: яго прэм'ера ў Маскве адбылася 17 мая.