27 лiстапада 2024, Серада, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Літвіна пераабраная старшынёй БАЖ

4

У Менску праходзіць 8-ы справаздачна-выбарны з'езд рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

На з'езд было абрана 82 дэлегаты. Старшыня БАЖ Жанна Літвіна зачытала справаздачу аб дзейнасці арганізацыі ў 2009-2012 гадах. Пасля абмеркавання ейнага дакладу прайшлі выбары кіраўніцтва і сталых камісій асацыяцыі, піша «Наша Нiва».

Жанна Літвіна была пераабраная старшынёй БАЖ, за яе прагаласавалі 73 чалавекі, сама Літвіна была адзінай, хто ўстрымаўся.

Намеснікамі перавыбраныя Аляксандр Старыкевіч, Андрэй Бастунец, Аліна Суравец, новым намеснікам абраная шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна.

Беларуская асацыяцыя журналістаў дзейнічае з восені 1995 года. Яна аб'ядноўвае больш за пяць тысяч чалавек, якія працуюць у розных СМІ і выдавецкіх кампаніях. Некаторыя сябры БАЖ з'яўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ.

Фота «Еўрарадыё»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках