27 лiстапада 2024, Серада, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Чаму міліцыянт вырашыў, што «Мусарок» - гэта ён?

52

Глупствам назваў прысуд аўтару плаката «Мусарок» генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

На «Чарнобыльскім шляху 2012» Іван Амельчанка зладзіў перфоманс «Мусарок», які выклікаў вялікі рэзананс, нагадвае «Еўрарадыё». Некалькі тыдняў яго шукалі міліцыянты. У аўторак 15 мая хлопец сам здаўся міліцыі. У судзе, які адбыўся ў сераду, міліцыянт Кандрацьеў, які здымаў шэсце на відэа, заявіў, што Амельчанка сваім плакатам абразіў яго і іншых супрацоўнікаў міліцыі. Суддзя Ленінскага раёна сталіцы Міхаіл Хома прысудзіў Амельчанку да 15 сутак арышту.

«Калі напісанае слова, але да гэтага слова няма ні імя, ні прозвішча, каго гэта тычыцца, то гэта нельга адносіць да канкрэтнага чалавека. Нават - да пэўнага супрацоўніка міліцыі. Чаму ён (супрацоўнік міліцыі ў цывільным) гэта прыняў на свой рахунак - там жа не было ягонае прозвішча напісанае? Можа, там, у напрамку той стрэлачкі, яшчэ нехта стаяў? Можа, там і дворнік быў, які смецце прыбіраў? Не ведаю, як суд за гэта мог асудзіць - гэта глупства», - пракаментаваў рашэнне суда генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

На ягоную думку, можна было абмежавацца выклікам аўтара плаката на тлумачальную гутарку ў міліцыю.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках