27 лiстапада 2024, Серада, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў: Я жыву ў крэдыт

38
Міністр фінансаў: Я жыву ў крэдыт

Такое прызнанне Андрэй Харкавец зрабіў, адказваючы на пытанне, ці лёгка збалансаваць асабістыя прыбыткі і выдаткі, улічваючы, што заробкі ў міністэрствах зараз не вельмі высокія.

TUT.BY пацікавіўся гэтым у міністра фінансаў падчас прамой лініі ў газеце «Рэспублiка».

- Асабісты бюджэт дэфіцытны. Гэта насамрэч так. Я ўжо на працягу не менш чым 5-7 гадоў жыву ў крэдыт, таму што па-іншаму не атрымліваецца, - канстатаваў Андрэй Харкавец.

- Вы маеце на ўвазе без овердрафту?

- Не толькі. Гэта і крэдыт на будаўніцтва жылля. Крэдыт на набыццё прадметаў працяглага карыстання. І овердрафт не сталы, але часта даводзіцца выкарыстоўваць - гэта адназначна.

- Андрэй Міхайлавіч, але стаўкі жа па овердрафтных крэдытах зараз вельмі высокія…

- Так, высокія, але гэта вельмі кароткія крэдыты ў межах бягучых прыбыткаў, таму не адчуваеш гэтую стаўку так. У працяглым перыядзе гэта, безумоўна, ўздзейнічала б псіхалагічна. А калі на некалькі дзён, на 10, 15 - то гэта больш-менш зручна.

- Наколькі можна зразумець, вы міністр фінансаў і ў краіне, і ў сваёй сям'і? Самі вярстаеце сямейны бюджэт і самі прымаеце?

- У нас па сямейным бюджэце з жонкай калектыўна рашэнне прымаецца. Я б не хацеў пакрыўдзіць сваю жонку - агульнае рашэнне мы заўсёды знаходзім.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках