29 лiстапада 2024, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсельгасхарч: Кошты малака і мяса будуць расці і далей

35
Мінсельгасхарч: Кошты малака і мяса будуць расці і далей

Кошты малочнай і мясной прадукцыі будуць паступова павялічвацца і далей.

Пра гэта заявіў у чацвер у Менску на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Казакевіч, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Сёння не чакаецца скачка коштаў, але, па меры росту заработнай платы і ў межах праграмнай інфляцыі, будзе паступовае павышэнне коштаў», - сказаў В.Казакевіч.

Ён падкрэсліў, што павышэнне коштаў мяса-малочнай прадукцыі будзе нязначным і паступовым. Намеснік міністра адзначыў, што павышэнне коштаў звязанае з узроўнем рэнтабельнасці мяса-малочных прадпрыемстваў. У сувязі з гэтым В.Казакевіч паведаміў, што рэнтабельнасць у свінагадоўчай галіны на сёння складае 5 - 7%, у той час як вытворчасць ялавічыны стратная - на ўзроўні 20%. «У страту ні адзін бізнес не працуе», - адзначыў ён.

«У перспектыве мы павінныя выйсці на адзін узровень коштаў з краінамі Мытнага саюза - Расеяй і Казахстанам», - падкрэсліў В.Казакевіч. Намеснік міністра нагадаў, што з-за коштавага дыспарытэту, у 2011 годзе з краіны некантралюема і масава вывозілася мяса-малочная прадукцыя.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках