27 лiстапада 2024, Серада, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч запрасіў Пуціна і Лукашэнку ў Чарнобыль

15
Януковіч запрасіў Пуціна і Лукашэнку ў Чарнобыль

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запрасіў свайго расейскага калегу Уладзіміра Пуціна наведаць з дзяржвізітам Украіну.

«Я хачу вам, Уладзімір Уладзіміравіч, прапанаваць - прыйшоў час дзяржаўнага візіту Расеі ва Украіну. Па-мойму, з 1996 года не было дзяржаўнага візіту», - заявіў Януковіч ў аўторак на нефармальным саміце СНД, паведамляе РІА Новости.

На ягоную думку, Пуцін мог бы азнаёміцца з аб'ектам «Сховішча» з улікам таго, што Расея таксама пацярпела на Чарнобыльскай АЭС і выступала адным з ініцыятараў збудавання такога аб'екта.

«Хачу праінфармаваць, што мы ўжо адкрылі пачатак будаўніцтва ў гэтым годзе і плануем скончыць будаўніцтва да канца 2014 года аб'екта «Сховішча». Гэта ўнікальны аб'ект. Я разумею, што гэта не тое месца, куды трэба імкнуцца рабіць экскурсіі, але пры магчымасці я хачу сказаць, што там сёння ўжо зробленая велізарная праца і там ёсць усе ўмовы, каб паглядзець», - сказаў Януковіч.

Наведаць ЧАЭС паклікалі і Лукашэнку.

«Аляксандр Рыгоравіч прапусціў, зрабіў прагул. Таксама запрашаю вас прыехаць, каб мы ўсе разам (прэзідэнты Расеі, Беларусі і Украіны) сабраліся, знайшлі нагоду. Гэта было б вельмі добра», - сказаў Януковіч.

У красавіку 2011 года Лукашэнка не паехаў на мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-годдзя аварыі, у якіх прынялі ўдзел прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

Януковіч таксама запрасіў сваіх калегаў па СНД наведаць Украіну ў дні правядзення ЧЕ па футболе, які стартуе 8 чэрвеня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках