6 лiстапада 2024, Серада, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў паклікалі на канцэрты забароненых гуртоў (Фота)

13

У Менску расклеілі афішы з інфармацыяй аб канцэртах гуртоў з «чорнага спісу».

Акцыю правялі прыхільнікі беларускіх рок-гуртоў, якім забаронена выступаць у Беларусі. Такім чынам яны выказалі сваю салідарнасць з імі і паспрабавалі прыцягнуць увагу да таго, што ў нашай краіне музыкі, нязгодныя з уладамі, знаходзяцца ў «чорных спісах».

Афішы запрашаюць на канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» у Палацы спорту і «Крамбамбулі» ў канцэртнай зале «Менск», паведамілі ўдзельнікі акцыі.

Нагадаем, у «чорным спісе» знаходзяцца 8 беларускіх музыкаў і гуртоў, якія ў Беларусі пазбаўленыя канцэртнай сцэны, доступу да дзяржаўнага тэлебачання, радыё і друку. Гэта спявак Зміцер Вайцюшкевіч, гурты «Крама», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», «NRM», «Нака», «Neuro Dubel», «Палац».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках