29 лiстапада 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыф на транспарціроўку нафты вырасце да расейскага

Тарыф на транспарціроўку нафты вырасце да расейскага

Беларусь і Расея вядуць перамовы аб уніфікацыі экспартных тарыфаў на транспарт нафты да расейскага ўзроўню.

Пра гэта паведаміў інжынер-тэхнолаг ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Уладзімір Вераб'ёў, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Мы спадзяемся, што рана ці позна будзе выраўноўванне тарыфаў на транспарціроўку нафты ў Беларусі да расейскага ўзроўня. Гэта прадмет перамоваў зараз», - заявіў В.Вараб 'ёў у аўторак журналістам у Менску.

Ён патлумачыў, што гаворка ідзе аб выраўноўванні беларускіх экспартных тарыфаў на прапампоўку нафты да расейскага ўзроўню.

В.Вераб'ёў таксама не выключыў, што ў выпадку дасягнення поспеху на гэтых перамовах Беларусь можа змяніць і стаўкі тарыфаў на прапампоўку імпартнай нафты па сваёй тэрыторыі да НПЗ.

Ён прызнаў, што ў гэтым выпадку выдаткі заводаў на пастаўку нафты павялічацца, а сабекошт гатовай прадукцыі вырасце.

У той жа час прадстаўнік «Гомельтранснафты» адзначыў, што палітыка выраўноўвання тарыфаў вядзецца і Беларускай чыгункай. Таму адзіны трэнд у гэтай галіне павінен захоўвацца.

Каментуючы ўзровень тарыфаў на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі, В.Вераб'ёў адзначыў, што павелічэнне ставак на 8,3% было значна ніжэйшым, чым чакаў беларускі бок. У той жа час ён падкрэсліў, што нават такое павышэнне тарыфаў забяспечвае рэнтабельную працу прадпрыемства і пакрывае з прыбыткам ягоныя выдаткі на аплату энерганосьбітаў.

Па стане на 1 студзеня 2012 года ў структуры выдаткаў электраэнергіі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» прыкладна 97% выдаткаў прыходзіцца непасрэдна на транспарт нафты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках