5 лiстапада 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчыну затрымалі за сцяг на балконе (Фота)

83

Учора была таксама затрыманая дзяўчына, якая з балкона прывітала сцягам шэсце з нагоды гадавіны Чарнобыльскай трагедыі.

Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Валянціны Двараковай, павезлі яе ў пастарунак, дзе ў дзяўчыны знялі адбіткі пальцаў і знялі на відэа, перадае «Еўрарадыё».

Супраць яе склалі пратакол за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» (так яны ацанілі бел-чырвона-белы сцяг у ейных руках) і адпусцілі. Паводле праваабаронцаў, усяго пасля акцыі ў сталіцы былі затрыманыя каля 40 чалавек. Восем расейцаў і дзве беларускі неўзабаве былі адпушчаныя.

Сярод тых, хто заставаўся ў ліку 30 чалавек у Савецкім РУУС - Мікалай Дземідзенка, Міхаіл Мускі, Раман Васільеў.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках