Апазіцыянера арыштавалі за расцяжку «Чарнобыльскі шлях»
6- 26.04.2012, 12:48
Актывіста «Маладога фронту» Зміцера Станкевіча суд Маскоўскага раёна Менска арыштаваў на трое сутак.
Учора, 25 красавіка, у 23.00 хлопца затрымалі ля ўваходу на станцыю метро «Інстытут культуры» з расцяжкай «Чарнобыльскі шлях». У аддзяленні міліцыі на Зміцера склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы яго ў парушэнні грамадскага парадку. Ноч Зміцер Станкевіч правёў у ізалятары для правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, піша «Народная воля».
Суд праігнараваў той факт, што «Чарнобыльскі шлях» дазволены ўладамі і пакараў маладафронтаўца арыштам на трое сутак.