27 лiстапада 2024, Серада, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Санкцыі трэба працягваць

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Санкцыі трэба працягваць

Эдвард Макмілан-Скот, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, напісаў ліст палітвязню Алесю Бяляцкаму.

У ім ён паведамляе, што «санкцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль беларускі рэжым адмаўляе сваім грамадзянам у дэмакратыі і парушае правы чалавека».

Ліст датаваны 19 красавіка.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Эдвард Макмілан-Скот піша Бяляцкаму, што «даведаўся пра Вашую сітуацыю, дзякуючы міжнароднаму пратэсту супраць Вашага арышту, прысуду і турэмнага зняволення па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Будучы знаёмым з вашай вялікай працай у галіне правоў чалавека, я далучаюся да міжнароднай супольнасці, не прымаючы гэтыя абвінавачванні і заклікаючы да Вашага неадкладнага вызвалення».

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента адзначае: «Працуючы ў галіне правоў чалавека з моманту майго абрання ў Еўрапейскі парламент у 1984 годзе, я сустрэў шмат смелых і узорных асоб, якія змагаюцца за фундаментальныя правы і свабоды. Але мужнасць, з якой людзі змагаюцца супраць дэспатычных рэжымаў у сваіх краінах, як і ў выпадку з Вамі, не спыняе здзіўляць мяне. Барацьба за правы чалавека ва ўмовах рэжыму, які адкрыта пагарджае гэтымі каштоўнасцямі, з'яўляецца складанай і небяспечнай задачай. Насамрэч, можна быць упэўненым, што менавіта Вашыя працяглыя намаганні па распащсюдзе дэмакратыі і вяршэнства закона, а таксама велізарны аб'ём дапамогі, якую Вашая арганізацыя «Вясна» аказвае ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі, сталі прычынай Вашага турэмнага зняволення».

Эдвард Макмілан-Скот адзначыў у лісце, «што піша, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапейскага парламента дамагчыся вашага вызвалення, а таксама ў нашых бесперапынных намаганнях, накіраваных на тое, каб дапамагчы Беларусі на шляху да дэмакратыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках