27 лiстапада 2024, Серада, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльскі шлях» дазволены

40
«Чарнобыльскі шлях» дазволены

Менскі гарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі «Чарнобыльскі шлях - 2012» у поўным аб'ёме.

Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Па ягоных словах, сёння раніцай заяўнікі акцыі наведалі Менгарвыканкам, дзе ім быў уручаны пісьмовы дазвол на правядзенне ў сталіцы 26 красавіка гэтай штогадовай акцыі. Арганізатары таксама абмеркавалі з прадстаўнікамі сталічнай адміністрацыі тэхнічныя пытанні, звязаныя з правядзеннем шэсця і мітынгу.

Заяўка на правядзенне акцыі была пададзеная 10 красавіка. Арганізатары прасілі дазволіць шэсце з 18.30 да 19.30 ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе яны маюць намер правесці гадзінны жалобны мітынг.

Скончыць мерапрыемства плануецца ускладаннем кветак да Чарнобыльскай капліцы каля царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых», размешчанай побач з паркам.

Раней арганізатары «Чарнобыльскага шляху - 2012» заяўлялі, што маюць намер правесці яго «пад знакам патрабавання адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС». Акрамя экалагічнай тэмы на «Чарнобыльскім шляху» будуць падымацца і іншыя актуальныя пытанні, галоўнае з якіх - вызваленне палітвязняў.

«Чарнобыльскі шлях» праводзіцца штогод з 1988 года ў Менску ў фармаце шэсця, якое сканчаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмсіл. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках