27 лiстапада 2024, Серада, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Российская газета»: Амбасадары ЕС вернуцца ў Менск таемна

8
«Российская газета»: Амбасадары ЕС вернуцца ў Менск таемна

Амбасадары краін ЕС, як чакаецца, вернуцца ў Беларусь на працягу дзесяці дзён без папярэдняга абвяшчэння.

Адначасова стала вядома, што і Менск разглядае магчымасць вяртання сваіх дыппрадстаўнікоў ў Варшаву і Брусель, піша «Российская газета».

У канцы лютага амбасадары Беларусі ў Еўразвязе і Варшаве былі адкліканыя ў Менск, а беларускія ўлады звярнуліся да кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў Еўразвяза і Польшчы з патрабаваннем пакінуць Беларусь. У знак салідарнасці з Менска з'ехалі і кіраўнікі дыпмісій астатніх краін ЕС.

Рашэнне пытання аб вяртанні амбасадараў адкладалася ўжо некалькі разоў, і вось на гэтым тыдні ў Брусэлі адбылася сустрэча дыпламатычных прадстаўнікоў краін ЕС, на якой, па інфармацыі еўрапейскіх СМІ, была вызначаная дата вяртання дыпламатаў у іх рэзідэнцыі ў Менску. Вынікі перамоваў журналістам не сталі каментаваць ні яе ўдзельнікі, ні супрацоўнікі Еўракамісіі.

Аднак крыніцы «Российской газеты» у дэлегацыі адной з еўрапейскіх краін паведамілі, што вяртанне адбудзецца на працягу бліжэйшых дзесяці дзён: «Ніякага афіцыйнага абвяшчэння тэрмінаў да ад'езду не плануецца. Кіраўнікі місій прыедуць у Менск у атмасферы найстрогай сакрэтнасці, калі казаць пра прэсу, і ўжо потым на месцы пацвердзяць, што вяртанне адбылося».

Мая Качыянчыч, прадстаўнік еўракамісара па міжнароднай палітыцы Кэтрын Эштан, у гутарцы толькі дадала: «Краіны - сябры Еўразвяза застаюцца ў кантакце і стала кансультуюцца па пытанні аб вяртанні амбасадараў у Менск. Яны вернуцца скаардынавана, салідарна, гэта значыць такім жа чынам, як яны пакінулі Беларусь. Але я не магу назваць пэўную дату і час альбо пацвердзіць нейкія тэрміны, калі гэта можа адбыцца». Качыянчыч ўпэўненая, што ніхто не можа пярэчыць супраць вяртання кіраўнікоў дыпмісій, паколькі гаворка ідзе аб акрэдытаваных у Беларусі дыпламатах, якія не былі высланыя з краіны.

Пры гэтым яна адмовілася адказаць на пытанне, калі будзе абвешчана аб вяртанні амбасадараў - да або пасля іх ад'езду ў Менск.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках