27 лiстапада 2024, Серада, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуністы падалі ў суд на «Малады фронт»

43

Яны патрабуюць ад маладафронтаўцаў маральнай і матэрыяльнай кампенсацыі за абстрэл яйкамі помніка Леніну.

Нечаканы абарот атрымала падзея, якая адбылася напярэдадні праваслаўнага Вялікадня.

Нагадаем, тады сябар «Маладога фронту» Раман Васільеў прыйшоў у кватэру, якую сумесна здымаюць некалькі маладафронтаўцаў, і ўбачыў у кватэры беспарадак - дзверы адчыненыя, усё  ляжыць дагары нагамі, зніклі арганізацыйныя банэры і бел-чырвона-белыя сцягі, а самае галоўнае... знік маладафронтавец Павел Сяргей.

Хлопец аб'явіўся толькі ўвечары і распавёў паплечнікам, што адбылося, піша прэс-служба «Маладога Фронту».

13 красавіка ў кватэру, дзе знаходзіўся адзін Павел Сяргей, пагрукалі ў дзверы. Хлопец адчыніў і пабачыў пяцёрых людзей у цывільным, адзін з якіх прадставіўся ўчастковым. Мужчыны ўварваліся ў кватэру і пачалі зрываць са сцен нацыянальныя сцягі, забіраць банэры. Калі хлопец спытаў, хто яны і што яны робяць, яму начапілі на рукі кайданкі, вывелі на вуліцу і пасадзілі ў машыну. Зразумела, што дазволу на ператрус у прысутных не было, пратаколаў пра канфіскацыю маёмасці ніхто не складаў.

Паўла Сяргея прывезлі ў суд Маскоўскага раёна на паседжанне… па грамадзянскім пазове ад камуністаў да маладафронтаўцаў!

Удзельнікі мітынгу 7 лістапада 2011 году ля помніка Леніну, падалі ў суд на сяброў МФ Паўла Сяргея, Рамана Васільева і Міхаіла Мускага. Камуністы (а ў суд паступілі 2 аналагічныя пазовы) вінавацяць хлапцоў у нанясенні матэрыяльнай і маральнай шкоды. Паводле камуністаў, закідванне помніка Леніну яйкамі стала прыніжэннем іхняга гонару і годнасці, як людзей, якія выхоўваліся «ў духу калектывізма, інтэрнацыяналізма, сацыялістычных і камуністычных каштоўнасцяў, якія і дагэтуль жывуць у нашых сэрцах» (цытата са скаргі). Заяўнікі пішуць, што яйкі быццам бы запэцкалі ім паліто, што нанесла матэрыяльную шкоду.

Камуніст Мікалай Юшчанка (1934 года нараджэння) просіць суд спатрабаваць з маладафронтаўцаў 900 тысяч рублёў у якасці маральнай кампенсацыі і 600 тысяч рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі. Маладзейшы Мікалай Валовіч (1985 года нараджэння), забыўшыся на прынцып калектывізму і ўсеагульнай роўнасці, ацаніў свой маральны супакой і паліто даражэй – адпаведна 2,5 мільёны рублёў і 2 мільёны рублёў.

«Больш за ўсё ў гэтым зыску мяне здзівіла і абурыла тры моманты: па-першае, асоба заяўніка 1985 году, які сцвярджае, што выхоўваўся ў духу савеччыны. Па-другое, позва пададзеная праз паўгады пасля акцыі 7 лістапада. Па-трэцяе, суд адбыўся ў Велікодныя дні – улічваючы, што заяўнікі з’яўляюцца атэістамі, гэта выглядае наякбагахульства», — каментуе судовы пазоў Раман Васільеў.

На першым паседжанні камуністы агучылі свае пазовы, аднак прысутны маладафронтавец Павел Сяргей і выкліканы адвакат папрасілі перанесці судовы працэс, каб мець час дэталёва азнаёміцца з патрабаваннямі камуністаў ды падрыхтаваць пазіцыю абароны. Дарэчы, на суд у кайданках прывезлі і Міхаіла Мускага, які на той час адбываў адміністрацыйны арышт на Акрэсціна.

«На маю думку, гэты суд – цудоўная магчымасць працягнуць грамадскі Трыбунал над камунізмам, які «Малады Фронт» распачаў яшчэ ў 2008 годзе. Мы запросім на наступнае паседжанне  гісторыкаў і даследчыкаў, якія вывучаюць перыяд «крывавага тэрору», сваякоў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, святароў. Няхай камуністы паглядзяць у вочы тым людзям, да трагедый, да знішчэння сем’яў якіх спрычыніліся іх аднадумцы па крывавай ідэалогіі. Няхай публічна пачуюць словы асуджэння, якога, на жаль, пакуль што няма на дзяржаўным узроўні», — гаворыць намесніца старшыні МФ Анастасія Палажанка.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках