27 лiстапада 2024, Серада, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не гуляйце з дыктатарам!

39
Не гуляйце з дыктатарам!

Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі пачалі кампанію па пераносе Чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі.

Сёння арганізацыі з Германіі, Швецыі, Нарвегіі, Швейцарыі, Чэхіі і Славакіі пачалі сумесную кампанію ў падтрымку пераносу Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года з Беларусі з-за парушэнняў правоў чалавека ў краіне, гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на афіцыйным сайце кампаніі (пераклад - charter97.org).

Прыводзім тэкст прэс-рэлізу цалкам.

У 2009 годзе Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) прыняла рашэнне аб правядзенні ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. Сёння Беларусь адчувае найбольш сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека з моманту здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе. Сітуацыя працягвае пагаршацца.

Пасля вызвалення кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы Зміцера Бандарэнки, па дадзеных праваабаронцаў, 13 чалавек, асуджаных па палітычных матывах да турэмнага зняволення тэрмінам ад 2 да 8 гадоў, на дадзены момант застаюцца ў турмах. Ёсць звесткі, што некаторыя са зняволеных падвяргаліся катаванням і жорсткаму абыходжанню.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Па дадзеных групы па абароне правоў чалавека, каля 400 чалавек былі пакараныя ў Беларусі з 1991 года. У сакавіку 2012 года двое чалавек былі расстраляныя, нягледзячы на тое, што суд над імі не адпавядаў міжнародным стандартам справядлівага разгляду, і яны, магчыма, падвяргаліся катаванням з мэтай атрымання прызнальных паказанняў.

Правы чалавека на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і аб'яднанняў у Беларусі парушаюцца кожны дзень. Беларускі КДБ і міліцыя часта затрымліваюць і дапытваюць актывістаў апазіцыі, журналістаў і праваабаронцаў, праводзяць ператрусы ў іхніх кватэрах і офісах. Ёсць некалькі выпадкаў закрыцця або адмовы ў рэгістрацыі палітычных партый і НДА.

Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі заклікаюць прадстаўнікоў нацыянальных хакейных арганізацый прыпыніць падрыхтоўку да правядзення ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі.

Чэмпіянат свету па хакеі можа быць праведзены ў Беларусі пасля таго, як урад краіны вызваліць усіх палітвязняў, увядзе мараторый на смяротнае пакаранне і спыніць пераследы і запалохванні іншадумцаў.

Правядзенне ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі будзе падтрымліваць і легітымізаваць рэжым, які парушае правы чалавека.

Сумесная акцыя была ініцыяваная арганізацыямі «Грамадзянская Беларусь», «Libereco - Партнёрства па абароне правоў чалавека», Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам, Нарвежскім ПЭН-клубам, «Östgruppen - ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека», «Чалавек у бядзе» і іншымі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках