27 лiстапада 2024, Серада, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Каваленкі: «Адвакат сказаў, што Сяргей памірае»

80
Жонка Каваленкі: «Адвакат сказаў, што Сяргей памірае»

29 сакавіка з галадаючым палітвязнем сустрэўся адвакат.

Аб выніках сустрэчы распавяла жонка зняволенага Алена Каваленка, перадае «Радыё Свабода».

«Ён сказаў, што Сяргей памірае. Ён важыць ужо 45 кілаграмаў, незваротныя працэсы пачаліся з печанню і страўнікам, але яму нічым не дапамагаюць, чакаюць, мабыць, пакуль памрэ. Пра тое, што ў калоніі нібыта чакаюць дазволу суда на прымусовае кармленне, адвакату нічога не вядома. Не выключаю, што яны хлусяць. Цяпер еду ў калонію, каб выклікаць Сяргею хуткую дапамогу», - паведаміла Алена Каваленка.

Жонка палітвязня таксама накіравала скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласці і іншых службовых асоб з заклікам тэрмінова аказаць СяргеКаваленку неабходную медыцынскую дапамогу і папярэджаннем аб адказнасці за неаказанне такой дапамогі.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках