27 лiстапада 2024, Серада, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лодзі паказалі «Апошняга дыктатара Еўропы»

4
У Лодзі паказалі «Апошняга дыктатара Еўропы»

30 сакавіка ў Лодзі каля будынка пошты збяруцца ўсе, каму не абыякавы лёс палітычных зняволеных у Беларусі.

Будуць высланыя паштоўкі з віншаваннямі з нагоды Дня Волі іпадтрымкай.

Большасць паштовак была падпісаная падчас прэзентацыі фільма «Апошні дыктатар Еўропы», які прайшоў у адным з клубаў Лодзі 25 сакавіка. Перад пачаткам дэманстрацыі фільма са словамі падтрымкі Беларусі да гасцей звярнуўся віцэ-маршал польскага Сейма Цэзары Грабарчык. На прэзентацыі таксама прысутнічалі сябар праўлення Лодзінскага ваяводства Марцін Бугайскі, віцэ-старшыня гарадскога савета Эльжбета Крулікоўска-Кіньска, актывісты польскай апазіцыі 1980-х, у тым ліку Люцына Вазьняк, прадстаўнікі Асацыяцыі Еўрапейскіх Ініцыятыў, Маладыя Дэмакраты. Пасля фільма Цэзары Грабарчык і Эльжбета Крулікоўска-Кіньска віталі беларусаў, якія наведалі мерапрыемства, цікавіліся іхнім жыццём у Польшчы, дыскутавалі аб сітуацыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках