27 лiстапада 2024, Серада, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дзядок ў сёмы раз змешчаны ў карцар

Мікалай Дзядок ў сёмы раз змешчаны ў карцар

Анархіста Мікалая Дзядка змясцілі на 6 дзён у ШІЗА за тое, што ён нібыта дрэнна прыбіраў памяшканне карцара.

За гэта яго ў чарговы раз пазбавілі перадачы, якая была запланаваная на май. Цяпер бліжэйшая перадача трэба будзе толькі ўвосень, перадае «Радыё Свабода».

Мікалаю Дзядку дазволеныя 4 прадуктовыя перадачы на год па 30 кг кожная. Адной перадачы ён ужо быў пазбаўлены ў кастрычніку.

Цяпер яму дазволена купляць прадукты харчавання і прадметы гігіены на адну базавую велічыню - 35 тысяч на месяц.

27 мая 2011 года Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка», нападзе на расейскую амбасаду.

Дзядок атрымаў 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15. У турме ажаніўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках