26 лiстапада 2024, aўторак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва - за ўвядзенне санкцый супраць «кашалькоў» дыктатара

14
Літва - за ўвядзенне санкцый супраць «кашалькоў» дыктатара

21 сакавіка ў Сейме Літвы адбыўся круглы стол, прысвечаны беларуска-літоўскім адносінам.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Сейма, беларускага грамадства ў Літве, грамадскія дзеячы і апазіцыйныя палітыкі з Беларусі. У Літву змаглі прыехаць Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч (ён быў спікерам круглага стала) і яшчэ некалькі чалавек. Асноўная тэма круглага стала перарасла ў абмеркаванне магчымага ўвядзення эканамічных санкцый ЕЗ супраць беларускага рэжыму, перадае «Еўрарадыё».

Кіраўнік камітэта па міжнародных справах літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс паведаміў, што сёння былі выпрацаваныя рэкамендацыі, з якімі міністр замежных спраў 23 сакавіка паедзе ў Брусэль.

Дакумент быў складзены пасля 4-х гадзін дыскусій, і ягоны змест вырашана трымаць у таямніцы.

«Паглядзіце на мой твар і вы зразумееце, што я незадаволены тым, з чым паедзе наш міністр у Брусэль», - сказаў Зінгерыс.

Вядома толькі, што Літва будзе выступаць за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць «кашалькоў» дыктатара.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках