26 лiстапада 2024, aўторак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў: Нас запэўнілі ў прынцыповай пазіцыі Еўразвяза

9
Аляксандр Атрошчанкаў: Нас запэўнілі ў прынцыповай пазіцыі Еўразвяза

Вызваленне палітвязняў стала ключавым пытаннем сустрэчы апазіцыйных лідараў і прадстаўнікоў Еўракамісіі.

Сустрэча прайшла ў офісе Еўракамісіі ў Менску, паведамляе «Радыё Рацыя». Па выніках сустрэчы было заяўлена пра неабходнасць узмацнення міжнароднага ціску на беларускія ўлады.

Па словах удзельніка сустрэчы, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Атрошчанкава, ключавой у ходзе сустрэчы была размова аб вызваленні палітычных зняволеных з беларускіх турмаў.

«Гэтае пытанне паднімалі і я, і іншыя палітыкі. Нас запэўнілі, што пазіцыя Еўразвяза застаецца прынцыповай. Чуткі аб вяртанні амбасадараў - гэта толькі чуткі. Зараз сітуацыя вельмі дынамічна развіваецца. Мы бачым, што ідзе нейкая патаемная палітыка, нейкія перамовы. Але, як заяўляюць апазіцыйныя палітыкі, трэба ўлічваць спецыфіку рэжыму, улічваць, што словы Лукашэнкі, іншых прадстаўнікоў гэтага рэжыму не вартыя абсалютна нічога», - сказаў Атрошчанкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках