27 лiстапада 2024, Серада, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажубаліс: Пазіцыя Літвы ў дачыненні да Беларусі будзе прынцыповай

2
Ажубаліс: Пазіцыя Літвы ў дачыненні да Беларусі будзе прынцыповай

Літва будзе прытрымлівацца ў адносінах Беларусі «агульнаеўрапейскай стратэгіі, прынцыповай і паслядоўнай, якая можа быць дастаткова жорсткай».

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс 13 сакавіка на сустрэчы са старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам ў Вільні, паведамляе партал delfi.lt.

«Літва хацела б мець суседа, які ў выпадку з'яўлення ў руках запалак не падпаліць ні свой дом, ні суседскія», - сказаў Ажубаліс, падкрэсліўшы, што нацыянальным інтарэсам Літвы адпавядае дэмакратычная, прагназуемая Беларусь.

«Гэта галоўнае, і да гэтай стратэгічнай мэты трэба ісці, сутыкаючыся і з цяжкасцямі - гэта і цяперашні дыпламатычны крызіс, і іншае. Літва арыентаваная на падтрымку такіх праектаў, як Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, якія даюць людзям магчымасць атрымліваць пэўную альтэрнатыву, перш за ўсё ў адукацыі», - сказаў Ажубаліс.

У сваю чаргу Лябедзька адзначыў, што ў ходзе сустрэчы былі абмеркаваныя «некаторыя элементы», якія тычацца маючага адбыцца візіту Ажубаліса ў ЗША. «Ён узяў на сябе абавязальніцтва, што будзе падымаць беларускую тэму ў ходзе сустрэч у ЗША, - сказаў Лябедзька. - Я лічу гэта вельмі важным, калі ўплывовыя еўрапейскія палітыкі падчас сустрэч на высокім узроўні ў ЗША трымаюць у сваім партфелі і беларускую праблематыку».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках