27 лiстапада 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адпачыў

137
Лукашэнка адпачыў

Беларускі дыктатар вярнуўся ў Беларусь пасля двухтыднёвай адсутнасці.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка, на 6 лютага ў кіраўніка дзяржавы намечаны шэраг працоўных сустрэч.

Дату вяртання Лукашэнкі ў прэс-службе не назвалі, аднак, па неафіцыйнай інфармацыі, ён вярнуўся ў Менск у суботу: карэспандэнт БелаПАН бачыў прэзідэнцкі картэж 4 лютага каля сярэдзіны дня па дарозе ў Нацыянальны аэрапорт «Менск».

Афіцыйнага паведамлення аб ад'ездзе Лукашэнкі за мяжу таксама не было. 24 студзеня прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што кіраўнік дзяржавы знаходзіцца з працоўным візітам у Расейскай Федэрацыі, і 23 студзеня на расейскім гарналыжным курорце Чырвоная Паляна адбылася ягоная сустрэча з расейскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Як вынікала з паведамленні, у ходзе сустрэчы быў «абмеркаваны шэраг пытанняў беларуска-расейскага супрацоўніцтва, у тым ліку двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў, умацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, развіцця ўзаемадзеяння ў межах Адзінай эканамічнай прасторы, сумеснага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы, а таксама іншая актуальная праблематыка двухбаковага і міжнароднага парадку дня».

Прэс-служба Крамля аб сустрэчы Мядзведзева і Лукашэнкі нічога не паведаміла.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках