27 лiстапада 2024, Серада, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ ўводзіць абмежаванне хуткасці з-за маразоў

49
ДАІ ўводзіць абмежаванне хуткасці з-за маразоў

На МКАД хуткасць будзе абмежаваная да 50 км/г, у горадзе - да 30-40 км/г.

Зараз склалася катастрафічная сітуацыя на шматлікіх магістральных вуліцах і МКАД, не хаваюць у Менскай ДАІ.

«Рэагенты не працуюць, на дарозе суцэльная галалёдзіца, хоць падаецца, што асфальт сухі», - кажуць інспектары. Зараз робяцца беспрэцэдэнтныя меры: на Менскай кальцавой дарозе хуткасць будзе абмежаваная 50 км/г, піша onliner.by.

У ДАІ растлумачылі, што цяпер адбываецца і чаму не працуюць рэагенты: «У моцны мароз (цяпер мінус 25 градусаў па Цэльсіі) соль крышталізуецца, а пясок здзімае з праезнай часткі. Дарожнікі ужываюць такі склад: 20% солі і 80% пяску. Але нічога не дапамагае. Пры гэтым здаецца, што дарога нармальная, пакрыццё сухое, разметка бачная. Але ў рэчаіснасці праезная частка пакрыта ільдом».

Можа быць, варта апрацоўваць дарогі часцей? «Але, напрыклад, МКАД сёння раніцай пасыпалі шэсць разоў!» - кажуць у ДАІ. Усё роўна гэта не засцерагло ад аварый аварый.

Таксама складаная сітуацыя склалася на магістральных вуліцах - пр. Пераможцаў, у прыватнасці. Там таксама зарэгістравана некалькі «слізкіх» аварый.

У ДАІ кажуць: зараз толькі зніжэнне хуткасці можа прадухіліць заносы і, як следства, ДТЗ. «Мы заклікаем кіроўцаў, якія змаглі завесці машыну, рухацца ў горадзе з хуткасцю не больш за 30-40 км/г. А на МКАД хуткасць будзе абмежаваная 50 км/г. Зараз выстаўляюцца часовыя знакі. Але іх, хутчэй за ўсё, не хопіць. Таму мы звяртаемся да аўтааматараў: рухайцеся з мінімальна магчымай хуткасцю дзеля вашай жа бяспекі», - просяць інспектары.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках