27 лiстапада 2024, Серада, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за моцных маразоў у рэгіёнах адключаецца электрычнасць

З-за моцных маразоў у рэгіёнах адключаецца электрычнасць

За мінулыя суткі ў Беларусі з-за моцных маразоў назіраліся адключэнні электразабеспячэння, паведамілі ў прэс-службе МНС.

«У некалькіх рэгіёнах краіны адзначаліся адключэнні электразабеспячэння, аднак энергетыкі аператыўна аднаўлялі падачу электраэнергіі», - адзначылі там.

«Пашкоджанні паветраных ліній электраперадач былі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Кармянскім, Верхнядзвінскім, Ушацкім і Салігорскім раёнах», - удакладнілі ў прэс-службе.

Акрамя таго, па іхніх дадзеных, «з-за адсутнасці цыркуляцыі вады ў сістэме тройчы разрываліся катлы на цвёрдым паліве ў прыватных домаўладаннях». «Ва ўсіх выпадках абышлося без ахвяр», - дадалі там і ўдакладнілі, што такія выпадкі зафіксаваныя ў Асіповічах, Шаркаўшчыне і Пінску.

«Халоднае надвор'е справакавала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў СВК «Хмелева» Жабінкаўскага раёна. Па папярэдніх заключэннях, там выкарыстоўвалі адкрыты агонь для разагрэву трубаправода. Вынік - пажар у цялятніку», - паведамілі ў прэс-службе. Там дадалі, што да прыбыцця падпаддзяленняў МНС працаўнікамі гаспадаркі з будынка эвакуяваныя 120 цялят. «Пацярпелых няма», - дадалі ў прэс-службе.

Там таксама канстатавалі, што шэраг пажараў адбыўся з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. У тым ліку былі выпадкі і са смяротным вынікам. «Парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення - асноўная версія прычын узнікнення пажараў у жылых дамах у в Вялікая Трасцяніца Барысаўскага раёна і ў в Паліпніцы Воранаўскага раёна. У першым выпадку загінула пенсіянерка, у другім - мужчына - палявод мясцовага СВК», - праінфармавалі ў прэс -службе.

У сувязі з гэтым там заклікалі насельніцтва выконваць правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення і катлоў.

Усяго, па інфармацыі прэс-службы, за мінулыя суткі ў краіне адбыліся 47 надзвычайных сітуацый. У агні загінулі 6 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках