Збоі ў працы «Белтэлекама»
31- 29.02.2012, 12:16
Сёння ўначы абаненты byfly мелі складанасці з доступам у Інтэрнэт.
Мяркуючы па паведамленнях карыстальнікаў, праблема закранула жыхароў Менска. Сетка была недасяжная прыкладна з паўночы, а зноў патрапіць у Інтэрнэт абаненты змаглі толькі рана раніцай, каля 6:00. Паводле папярэдняйінфармацыі, непаладкі звязаныя з «мантажна-наладкавымі працамі», піша onliner.by.
Спецыялісты «Белтэлекама» па кантактах з прэсай паабяцалі на працягу гадзіны высветліць прычыны перабояў. Аднак на працягу дзвюх гадзін пасля гэтага прадстаўнікі аператара не адказваюць на тэлефанаванні.