6 лiстапада 2024, Серада, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афрыканскую чуму знайшлі і ў Ваўкавыскім раёне?

34
Афрыканскую чуму знайшлі і ў Ваўкавыскім раёне?

У вірусалагічную дыягнастычную лабараторыю Белдзяржветцэнтра паступіў паталагічны матэрыял з Ваўкавыскага раёна.

Пра гэта паведаміў чытач сайта charter97.org.

«Дыягназ АЧС (афрыканская чума свіней) усталяваны на 100%. Рэгістрацыя паступлення дадзенага матэрыялу і вынікаў даследаванняў забароненая. Пры іншай сітуацыі пастаноўку такога дыягназу з мэтай самаправеркі можна правесці ў іншай незалежнай лабараторыі ў іншым горадзе ці дзяржаве. Заўсёды ёсць адсотак памылкі або няслушнага спрацоўвання дыягнастычнага набору. Але тут сама праверка немагчымая, бо будзе агалоска...», - паведаміў чытач.

Нагадаем, што ў вёсцы Нязнанава Наваградскага раёна 16 лютага ў жыхароў сабралі ўсіх свіней і спалілі. У сувязі з гэтым СМІ паведамілі, што магчыма ўлады хаваюць выбух афрыканскай чумы ў раёне. Да таго ж незалежным журналістам забаранілі прысутнічаць у вёсцы - іх выправадзіла міліцыя. Улады заявілі, што ў Наваградскім раёне адбываліся ўсяго толькі вучэнні.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках