27 лiстапада 2024, Серада, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорская моладзь падтрымала Івана Шылу (Фота)

1

Івана Шылу, арыштаванага на 22 сутак напярэдадні ўручэння прэміі «Люблю Беларусь», падтрымалі аднадумцы з Салігорску.

22 лютага па ўсім горадзе з'явіліся плакаты з інфармацыяй пра арышт маладога чалавека і патрабаваннем яго вызвалення, піша ПЦ «Вясна».

Таксама сябры Івана даслалі яму лісты са словамі падтрымкі.

«Сумна, але ў апошні час мы ўжо неяк прывыклі да «сутак». Натуральна, шматлікія палітвязні зняволеныя на значна больш доўгія тэрміны, але 20 дзён за кратамі па палітычных матывах таксама з'яўляюцца недапушчальнымі», - кажа салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына.

Па словах маладога чалавека, натхніла іх на больш актыўныя дзеянні ў гэтым пытанні салідарнасць польскіх студэнтаў, якія зладзілі акцыю ў падтрымку Івана Шылы каля рэктарата Універсітэта Сілезіі ў Катавіцах. Менавіта там апошнія два гады навучаецца арыштаваны ў Менску маладафронтавец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках