27 лiстапада 2024, Серада, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархісты пратэстуюць супраць дамоў для спецназаўцаў (Фота)

18

Анархісты правялі акцыю «За лес без смецця» ў менскім раёне Уручча-2.

Анархісцкія сайты распаўсюдзілі інфармацыю пра акцыю, праведзеную у менскім раёне Уручча-2. У скверы на скрыжаванні вуліц Русіянава і Шугаева анархісты зашыпавалі каля 40 дрэў. Шыпаванне робіць немагчымай высечку дрэваў, бо ў гэтым выпадку працаўнікі могуць атрымаць сур'ёзныя траўмы, перадае «Белсат».

Менскія ўлады плануюць знішчыць сквер, а на яго месцы пабудаваць два шматпавярховыя дамы для спецназаўцаў. Таму ў назве акцыі па-расейску анархісты выкарыстоўвалі абразлівую назву супрацоўнікаў міліцыі - «Мы за лес без мусора». «У той час як наш народ працягвае заліваць сябе таннай гарэлкай, «мусару» ў краіне ўсё больш. І цяпер «мусар» спецыяльнага прызначэння будуе дом пад 5%-вы крэдыт замест лесу», - адзначаецца ў заяве анархістаў.

Спрэчкі вакол меркаванай будоўлі вядуцца з 2005 года. Калі будуць пабудаваныя некалькі новых дамоў, у мікрараёне знікнуць апошнія спартовыя пляцоўкі і сквер. «Мы не дамо ператварыць квартал у Першамайскае гета, - кажа прадстаўніца ініцыятыўнай групы для абароны сквера Валянціна Мілюцін. - Праводзілася амаль дзесяць грамадскіх абмеркаванняў, і сотні жыхароў Уручча выказваліся катэгарычна супраць праекту. Але нам па-ранейшаму навязваюць яго. Людзі гатовыя выходзіць на вуліцу з пратэстамі».

Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Першамайскага раёна паведамляюць, што праект прайшоў усе неабходныя ўзгадненні, і яго рэалізацыі нішто не можа перашкодзіць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках