27 лiстапада 2024, Серада, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аблава на актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

19
Аблава на актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»

Напярэдадні Дня салідарнасці ў кватэры актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» адбыўся ператрус.

Увечары 15 лютага ў памяшканне ўварваліся супрацоўнікі сілавых структур. «Спачатку мы праз акно ўбачылі, як затрымліваюць нашага таварыша Яраслава Грышчэню, літаральна праз тры хвіліны ў кватэру ўварваліся людзі ў цывільным. Аказалася, што яны адабралі ў яго ключ ад кватэры. Нам было заяўлена, што тут шукаюць наркотыкі», - распавёў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Вялітчанка.

Пры затрыманні Яраслава Грышчэню і ягонага сябра Зміцера Калача збілі.

Замест наркотыкаў сілавікі ў цывільным знайшлі расцяжкі і ўлёткі ў падтрымку Саннікава, а таксама сцягі кампаніі «Еўрапейская Беларусь». «Пасля гэтага ўсіх нас, восем чалавек, адвезлі ва УУС Савецкага раёна. Там нас знялі на відэа, узялі адбіткі пальцаў і тлумачэнні наконт таго, што мы рабілі ў гэтай кватэры, высветлілі асобы і адпусцілі без складання пратаколаў», - сказаў актывіст кампаніі.

Знойдзеныя ўлёткі, расцяжкі і сцягі канфіскаваныя, аднак пратакол канфіскацыі для подпісу нікому не прад'яўляўся, дадаў Вялітчанка.

Сілавікі, якія праводзілі ператрус, былі апранутыя ў цывільнае, яны не прад'яўлялі дакументаў. Для затрымання актывістаў яны выклікалі міліцыянтаў з Савецкага РУУС.

Грамадзянскую кампанію «Еўрапейская Беларусь» узначальвае кандыдат у прэзідэнты Беларусі, а зараз - палітвязень Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках