27 лiстапада 2024, Серада, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Пакінем усё, як ёсць

77
Ярмошына: Пакінем усё, як ёсць

Мяняць выбарчае заканадаўства ў Беларусі не збіраюцца.

Пра гэта сёння заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Лідзія Ярмошына адзначыла: «Ніякай патрэбы ў змене выбарчага закона ў нас няма». Пры гэтым яна патлумачыла, што такая неабходнасць можа паўстаць толькі пры змене самой выбарчай сістэмы, гэта значыць пры пераходзе на прапарцыйны альбо змяшаны прынцып. Пры гэтым Лідзія Ярмошына адзначыла, што суседнія Украіна і Расея мяняюць сваё заканадаўства ў адваротны бок, то бок вяртаюцца да мажарытарнай сістэмы.

«Мы пэўным чынам адрэдагавалі, з улікам пажаданняў АБСЕ, сваё заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх і мясцовых выбараў 2010 года», - таксама нагадала кіраўніца ЦВК.

На думку Лідзіі Ярмошынай, тэма змянення выбарчага заканадаўства - адна з найпапулярных сярод палітыкаў. У тым ліку адпаведныя лозунгі вылучалі ўдзельнікі акцыі ў Маскве пасля выбараў у Дзярждуму. «Хоць Расея мяняе выбарчае заканадаўства амаль штогод. Ледзь ці не да кожных выбараў. Прасцей за ўсё кінуць нейкі лозунг аб змяненні гэтага заканадаўства... Выбарчы закон - гэта першая ахвяра для палітыкаў. Яны заўсёды выкарыстоўваюць гэта ў сваёй рыторыцы», - адзначыла кіраўніца ЦВК Беларусі.

Лідзія Ярмошына таксама лічыць, што ў беларускіх выбаршчыкаў не будзе папулярнай ідэя аб пераходзе да змешанай сістэмы галасавання. «Нам калі і ствараць выбарчую сістэму іншую, то толькі з адкрытымі і празрыстымі партыйнымі спісамі, каб выбаршчык бачыў, што галасуе не за абстрактную партыю, а за канкрэтных персаналій, якія ўваходзяць у яе», - адзначыла кіраўніца ЦВК.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках