27 лiстапада 2024, Серада, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пошліна на экспарт нафты з РФ можа павялічыцца на $17,5

5
Пошліна на экспарт нафты з РФ можа павялічыцца на $17,5

Экспартная пошліна на нафту з РФ з 1 сакавіка 2012 года можа падвысіцца на 17,5 даляра - да 411,2 даляра за тону з 393,7 даляра за тону ў лютым.

Гэта вынікае з сярэдняга кошту маніторынгу Мінфіна і формулы разліку экспартнай пошліны паводле новага рэжыму падаткаабкладання нафтавай галіны «60-66».

Як паведаміў агенцтву «Прайм» эксперт Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч, сярэдні кошт нафты за перыяд маніторынгу з 15 студзеня па 14 лютага 2012 года склаў 112,22591 даляра за барэль.

Ільготная экспартная пошліна на нафту для шэрагу радовішчаў Усходняй Сібіры і Паўночнага Каспія з 1 сакавіка можа падвысіцца на 13,2 даляра - да 204,4 даляра за тону з 191,2 даляра за тону ў лютым.

Уніфікаваная стаўка экспартнай пошліны на нафтапрадукты ў сакавіку можа скласці 271,4 даляра супраць 259,8 даляра ў лютым, падвышаная экспартная пошліна на бензін - 370,1 даляра супраць лютаўскіх 354,3 даляра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках