28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія санаторыі падаражэлі ў два разы

15
Беларускія санаторыі падаражэлі ў два разы

За двухтыднёвы адпачынак цяпер трэба заплаціць Br 2,5 млн.

Аднак нават па новых коштах яны ў некалькі разоў таннейшыя за расейскія. Адсюль - такая вялікая цікавасць у суседзяў да адпачынку ў Беларусі, перадае Белсат.

У параўнанні з мінулым годам пуцёўкі ў санаторыі падаражэлі ў 2-2,5 разы. Калі раней два тыдні можна было адпачываць за 1,2 млн руб., то цяпер заплаціць прыйдзецца мінімум 2,5 млн рублёў. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, больш за ўсё адмоваў пасля падаражэння - ад пенсіянераў. Яны аплачваюць толькі частку пуцёўкі, у сярэднім 450-600 тыс. руб. (да гэтага часу - 120-300 тыс. руб.), але нават гэтая сума для іх занадта вялікая.

Тым часам у Федэрацыі прафсаюзаў лічаць, што паўнавартасны адпачынак не павінен каштаваць танней. «Cемья з чатырох чалавек, калі сумаваць усе зніжкі, адну пуцёўку набывае ўсяго за 20% ад рэальнага кошту», - паведамляе прэс-служба ФПБ. У Беларусі дзейнічаюць 12 прафсаюзных санаторыяў. Штогод лячэнне ў іх праходзяць больш за 50 тыс. беларусаў.

Аднак асноўнымі кліентамі беларускіх санаторыяў застаюцца расейцы - каля 80% ад агульнай колькасці. «Санаторыям выгадна працаваць з замежнымі турыстамі, бо для іх выстаўленыя больш высокія тарыфы. Турысты з Еўропы едуць рэдка - усё ж дарагая віза, ды і сэрвіс іх не заўсёды задавальняе. Адпачынак у Сочы для расейцаў каштуе ў 1,5 разы даражэй, чым у Менску», - кажа мэнэджар турфірмы «MLD Group» Алеся Катрэнка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках