28 лiстапада 2024, Чацвер, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Пацёмкінскія вёскі вяртаюцца

22
Мечыслаў Грыб: Пацёмкінскія вёскі вяртаюцца

Руйнаванне Паўлавічаў - гэта спадчына пацёмкінскіх вёсак, мяркуе старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання.

«Тут дзейнічае прынцып «пацёмкінскіх вёсак», ён мае даўнюю гісторыю. У тых месцах, дзе ў Расеі праязджалі цары ды імператары, там наводзілі парадак, рабілі глянец і ўсе прыхарошвалі. А зараз гэта перайшло да нас», - распавёў сайту charter97.org старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб.

Паводле слоў генерал-лейтэнанта міліцыі, у арміі пры візітах высокага начальства салдатаў нават прымушаюць фарбаваць траву зялёнай фарбай:

«Куды прыязджае кіраўнік, усё чысцяць, мыюць, прыбіраюць. Гэта было за савецкай уладай, а цяпер плаўна перайшло да нас. Гэта было і ў войску - калі прыязджалі высокія вайсковыя начальнікі з інспекцыямі, салдатаў прымушалі фарбаваць траву зялёнай фарбай ».

«Гэта абсурд, але гэта ёсць. Кіраўнікі мясцовай улады баяцца гневу правадыра, што з іх спытаюць, што іх могуць пакараць, што іх могуць звольніць. Вось і пнуцца», - адзначыў Мечыслаў Грыб.

Нагадаем, напярэдадні чаканага прыезду Лукашэнкі ў Віцебск была зруйнаваная вёска Паўлавічы, праз якую павінен праходзіць маршрут дыктатара. Жыхароў вёскі прымусова выселілі з дамоў на холад і на іхных вачах разбурылі іхныя дамы, гаспадарчыя пабудовы і сады.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках