28 лiстапада 2024, Чацвер, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арэнда жылля падаражэе з 1 студзеня

12
Арэнда жылля падаражэе з 1 студзеня

Сумы ставак падаходнага падатку ў параўнанні з даходамі фізічных асоб ад здачы жылых памяшканняў унаймы з 1 студзеня 2013 года будуць павялічаныя ў Беларусі.

Аб гэтым БелТА паведаміў міністр падаткаў і збораў Уладзімір Палуян.

«У адпаведнасці са зменамі, унесенымі ў Падатковы кодэкс Беларусі, з 1 студзеня 2013 года максімальныя граніцы ставак павялічваюцца на 22%», - адзначыў міністр.

У той жа час Падатковым кодэксам прадугледжаныя толькі найвышэйшая і найніжэйшая граніцы ставак падатку, а канкрэтная сума такіх ставак на 2013 год будзе ўсталяваная абласнымі і Менскім гарадскім Саветам дэпутатаў у залежнасці ад катэгорыі населенага пункта, у якім знаходзіцца памяшканне, што здаецца ўнаймы, растлумачыў Уладзімір Палуян.

У прыватнасці, у Менску з 2013 года ў сярэднім у 1,2 разы павялічыцца падатак на здачу жылых і нежылых памяшканняў унаймы. Стаўкі для Менска ўсталёўваюцца ў залежнасці ад эканамічна-планіровачных зон. Да прыкладу, цяпер кватэраздавальнік штомесяц выплачвае ў бюджэт Br 75 тыс., калі жыллё знаходзіцца ў трэцяй, чацвёртай, пятай эканамічна-планіровачнай зоне, Br 90 тыс., калі жыллё знаходзіцца ў другой эканамічна-планіровачнай зоне, Br 110 тыс., калі жытло знаходзіцца ў першай эканамічна-планіровачнай зоне. Такім чынам, плануецца, што з 2013 года стаўкі складуць Br 95 тыс., Br 110 і Br 135 тыс. адпаведна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках