Der Spiegel: Новая «вось зла» паміж Іранам і Беларуссю
112- 24.12.2012, 15:09
Менск можа паставіць Ірану супрацьпаветраныя комплексы С-300.
Як паведамляе нямецкі часопіс Der Spiegel, ізраільскі ўрад сур'ёзна занепакоены магчымасцю стварэння новай «восі зла» паміж Іранам і Беларуссю, гатовай паставіць афіцыйнаму Тэгерану сучасныя супрацьпаветраныя комплексы С-300, якіх, як гаворыцца ў нататцы, у Менска ў лішку. Беларускія С-300 маглі б абараніць іранскія ядзерныя аб'екты ад магчымых налётаў ізраільскай або амерыканскай авіяцыі.
Як вядома, Ісламская Рэспубліка ўжо даўно спрабавала стаць уладальнікам жаданых супрацьпаветраных комплексаў, аднак усе папярэднія спробы купіць падобную тэхніку ў Расеі заканчваліся фіяска.
Беларусь жа, якая і так валодае не самай лепшай рэпутацыяй, шукае дадатковыя спосабы заробку, бо, як дэманстратыўна падкрэсліў дыктатар Лукашэнка, «у Беларусі з Іранам аднолькавыя светапогляды».