28 лiстапада 2024, Чацвер, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васільеў не прызнаў сябе вінаватым

26
Васільеў не прызнаў сябе вінаватым

Былы першы намеснік кіраўніка Менскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Васільеў не прызнаў сябе вінаватым у атрыманні хабару.

Дзяржаўны абвінаваўца зачытаў абвінавачванне, аднак падсудны не прызнаў сябе вінаватым, паведамляе БелТА. «У такой фармулёўцы абвінавачвання я не прызнаю сябе вінаватым у поўным аб'ёме», - заявіў ён.

Ён сказаў суду, што ў працэсе затрымання і расследавання не былі цалкам улічаныя яго правы і не быў праведзены аб'ектыўны разгляд яго справы. Ігар Васільеў таксама папрасіў даць яму магчымасць усё растлумачыць. Суд пастанавіў перш за ўсё дапытаць абвінавачанага, затым сведкаў, затым даследаваць рэчавыя доказы.

Паводле абвінавачання, Ігар Васільеў вымагаў хабар у памеры $500 тыс. у прадстаўнікоў кансорцыўма чэшскіх фірм за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яго кампетэнцыю. Гаворка ішла аб заключэнні інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва ў Менску смеццеперапрацоўчага прадпрыемства з выкарыстаннем плазменнага рэактара магутнасцю не менш 50 тыс. т у год. Агульны кошт праекта складаў больш $30 млн.

Пры гэтым чэшскі бок не выканаў свае абавязацельствы ў тэрмін. Менгарвыканкам мог скасаваць з ім дамову ў аднабаковым парадку альбо перагледзець яе ўмовы. За спрыяльнае для інвестараў вырашэнне пытання Васільеў і вымагаў грошы. Ён абяцаў дамагчыся перагляду дамовы, каб інвестары маглі выканаць праект у больш позні тэрмін.

Згодна з пастаўленай Ігарам Васільевым умовай, перадача грашовых сродкаў павінна была ажыццяўляцца двума роўнымі часткамі па $250 тыс. Пры гэтым былы першы намеснік старшыні адмовіўся ад прапанаванага рахунку ў банку на яго імя, куды б перавялі патрабаваную суму, і пажадаў атрымаць грошы часткамі наяўнымі.

Ігар Васільеў быў затрыманы 6 ліпеня супрацоўнікамі КДБ у службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару ў памеры $250 тыс. На падставе атрыманых матэрыялаў у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. У ходзе допыту, як паведамлялі тады ў КДБ, Васільеў сваю віну прызнаў цалкам.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках