27 лiстапада 2024, Серада, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка: Каму патрэбная беларуская мэбля?

50
Заіка: Каму патрэбная беларуская мэбля?

Павелічэнне вытворчасці прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі бессэнсоўна, лічыць эканаміст.

«Складскія запасы ў Беларусі - гэта біч, які існуе ўжо даўно. Гэта звязана з тым, што пагоршыўся збыт па шэрагу пазіцый. Хоць запасы ў межах 30-40 дзён у шэрагу вытворчасцей лічацца нармальнымі», - заявіў сайту charter97.org беларускі эканаміст Леанід Заіка.

Па словах эксперта, у асноўным праблема складскіх запасаў тычыцца дрэваапрацоўчай вытворчасці:

«Я б не сказаў, што гэта з'яўляецца сёння дамінантнай праблемай, у 2008 годзе і ў 90-х у нас была сітуацыя значна горш. Але на сёння больш за праблемы з таварнымі запасамі асабліва ў прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці і харчовых».

З-за ўступлення Расеі ў СГА пастаўкі ў гэтую краіну беларускай мэблі моцна пагоршацца, адзначыў эканаміст:

«Эканоміка не рынкавая і самае страшнае тое, што нават пры абмеркаванні пытанняў мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі, кіраўнік казаў аб павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці мэблі і камплектуючых. Але хто лічыў, каму патрэбна дадатковая беларуская мэбля? Таварныя запасы ў нас і так значныя, а канкурэнцыя ў гэтай сферы вялікая. Украінская мэбля танней нашай, па шэрагу пазіцый танней і расейская мэбля. Можна выказаць здагадку, што калі ў рамках СГА ў Расею пойдуць замежныя тавары, наша рэалізацыя можа там моцна пагоршыцца, гэта чаканы працэс».

Беларусь неэфектыўна змагаецца з лішкамі таварных запасаў, лічыць Леанід Заіка:

«Калі складскія запасы растуць, а тавар не скупляюць, гэта азначае тое, што кіраўнікі прадпрыемстваў альбо непрафесіяналы альбо тупыя людзі, а можа і тое, і другое адразу. У нас праблему складскіх запасаў вырашаюць двума шляхамі. Першы спосаб - беларуска-савецкі, калі тавар вырабілі дзяржаўныя прадпрыемствы, а павінны яго прадаваць бізнесмены. Гэта глупства не такога высокага рангу. Другі спосаб - нічога не рабіць і чакаць, пакуль неліквідныя тавары можна будзе запхнуць далёка на верхнія паліцы».

У развітых краінах са складскімі запасамі змагаюцца проста - ладзяць масавыя распродажы, распавёў эканаміст:

«А трэці спосаб самы просты і робіцца ён ва ўсім свеце. Усюды ў развітых краінах робіцца ўцэнка тавараў. Цяпер, напрыклад, на Каляды і Новы год робіцца ўцэнка па шэрагу пазіцыяй у той жа Літве і Польшчы, я ўжо не кажу пра Германію, Францыю або ў Чэхію. У гэтых краінах можна купіць тавары ў два-тры разы танней, чым на іх былі цэннікі ў жніўні-верасні. Гэта значыць робяць масавыя распродажы і гэта добрае правіла - распрадаць перад новым годам усё што ёсць па дэмпінгавых коштах. А ў Беларусі ўсе нейкія прагныя і не любяць прадаваць свае тавары танна».

Нагадаем, складскія запасы беларускай прамысловасці выраслі да рэкорднага ўзроўню: на 1 снежня 2012-га яны склалі 23,221 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 10,7041 трлн, або на $1,285 млрд. Характэрна, што рост складскіх запасаў адбываецца на фоне бесперапыннага падзення аб'ёмаў прамысловай вытворчасці.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках