28 лiстапада 2024, Чацвер, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва жылля ўпала на 15%

33
Будаўніцтва жылля ўпала на 15%

У студзені-лістападзе 2012 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў Беларусі пабудавана 47,5 тыс. новых кватэр (у студзені-лістападзе 2011 года - 56,3 тыс.).

Уведзена ў эксплуатацыю 3 млн. 897,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 92,8% да прадугледжанага задання на год і што на 14,6% менш за ўзровень студзеня-лістапада 2011 года, паведамляе БелаПАН.

Паводле звестак Белстата, для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2 млн. 205,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 56,6% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жытла. У параўнанні са студзенем-лістападам 2011 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян паменшыўся на 746,1 тыс. квадратных метраў.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 2 млн. 17,4 тыс. квадратных метраў (87,3% да прадугледжанага задання на год).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 880,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жытла, або 22,6% ад агульнага ўводу ў краіне (у студзені-лістападзе 2011 года - 24,6%).

У студзені-лістападзе 2012 года на будаўніцтва жылля выкарыстана 18,5 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 14,2% да агульнага аб'ёму інвестыцый і што на 27% менш, чым у студзені-лістападзе 2011 года.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках