28 лiстапада 2024, Чацвер, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест прэміі - елка для Лукашэнкі

12
Замест прэміі - елка для Лукашэнкі

Супрацоўнікам Віцебскага дывановага камбіната замест прэміі купілі да прыезду дыктатара елку за 30 мільёнаў рублёў.

Сёння праходзіць рабочы візіт А.Лукашэнкі ў Віцебск і Віцебскую вобласць. Да яго візіту заўсёды старанна рыхтуюцца: фарбуюць капыты каровам, «вылізваюць» вуліцы, адстрэльваюць галубоў...

Таццяна Севярынец, маці Паўла Севярынца, распавяла «Нашай Нiве» аб становішчы ў горадзе напярэдадні візіту Лукашэнкі.

«Сама я там не была і не збіраюся. Але людзі, якія жывуць там, куды прыедзе Лукашэнка, кажуць, што ў раёне домабудаўнічага камбіната, «Віцебскдрэва» паўсюль яркая ілюмінацыя, усе ачышчана.

Яшчэ паведамлялі, што супрацоўнікам Віцебскага дывановага камбіната павінны былі да Новага года даць прэмію, але замест гэтага купілі шыкоўную багата прыбраную ялінку за 30 мільёнаў рублёў. На кожным кроку міліцыянты. Як заўсёды: прыбрана, вычышчана, пафарбавана. Пацёмкінская вёска», - распавяла Таццяна Севярынец.

Віцебскі апазіцыянер Сяргей Каваленка валодае меншымі дадзенымі, так як «Лукашэнка яго не цікавіць»: «Я сяджу дома з дачкой і не звяртаю на яго ўвагі».

Але Сяргей Каваленка таксама паведаміў аб пэўных мерах засцярогі з боку ўладаў. «Жонка сказала, што з раніцы ў двары «круцяцца» нейкія незнаёмыя людзі», - кажа ён. Каваленка мяркуе, што прысутнасць незнаёмых можа быць звязаная з яго асобай і візітам Лукашэнкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках