28 лiстапада 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт кандытаркі ў Расею можа быць паралізаваны

97
Экспарт кандытаркі ў Расею можа быць паралізаваны

Нацыяналізацыя «Спартака» і «Камунаркі» абарочваецца для ўладаў не толькі падмоклым інвестыцыйным іміджам.

Беларускія кандытары могуць пазбавіцца асноўнага канала збыту сваёй прадукцыі на расейскім рынку, піша «Завтра твоей страны».

Прасоўваннем прадукцыі беларускай кандытаркі на рынак усходняй суседкі з 2006 года займаецца кампанія «Белкандытар». Як высвятліў карэспандэнт «Завтра твоей страны», у расейскім рэгістры юрыдычных асоб у якасці адзінага заснавальніка ТАА «Белкандытар» завецца невядомы грамадзянін ЗША. Гаворка ідзе, мяркуючы па ўсім, аб Мараце Новікаве, які нядаўна быў пазбаўлены кантролю над «Спартаком» і «Камунаркай». Аднак у яго руках застаецца асноўны механізм па прасоўванні амаль усёй прадукцыі беларускай кандытаркі на рынак Расні.

У кампетэнцыі кампаніі «Белкандытар» знаходзяцца экспартныя патокі ў Расею як двух фабрык, у якіх валодалі акцыямі структуры Марата Новікава («Спартак» і «Камунарка»), так і прадпрыемстваў, якія кантралююцца праз іншыя механізмы («Красный мозырянин», «Слодыч») . «Белкандытар» працаваў і з прадукцыяй «Віцьбы».

З буйных кандытарскіх фабрык Беларусі пастаўкі па-за «Белкандытара» вялі да нядаўніх часоў толькі «Красный пищевик» і «Ивкон». У «Красного пищевика» дзейнічае спецыялізаваная структура ў Санкт-Пецярбургу. «Ивкон» гандлюе праз партнёрскую кампанію, якая ажыццяўляе продаж і іншых беларускіх харчовых прадуктаў - малочных, мясных.

Калі расейскія кандытары пазбавілі беларусаў права прадаваць на расейскім рынку прадукцыю пад такімі вядомымі брэндамі, як «Красная шапочка», «Аленка», «Мишка косолапый», «Трюфели», «Коровка», «Театральная», «Дюшес», Марат Новікаў анансаваў кандытарскую экспансію пад новымі брэндамі - Melani, «Дары Полесья», «Конфетофф» і «Телёнок Борька». Новым каналам прасоўвання гэтых брэндаў павінна было стаць стварэнне ў дадатак да аптовага звяна «Белкандытара» сеткі рознічных магазінаў і кафэ пры іх. Бізнесмен планаваў укласці не менш за 2 млн. даляраў і адкрыць ужо да 2010 года 20-30 такіх кропак у Маскве і назваць іх «Маратовские».

Відавочна, што выключыць долю Новікава ў «Белкандытары» гэтак жа, як гэта атрымалася ў беларускіх уладаў з айчыннымі фабрыкамі, наўрад ці атрымаецца. А на стварэнне новай структуры і новага канала збыту спатрэбіцца час. Як прагназуюць эксперты, кандытарскі экспарт Беларусі ў Расею можа быць на нейкі час паралізаваны.

«Белкандытар» - адна з чатырох збытавых кампаній у беларускай харчовай галіне, якая практычна цалкам манапалізуе пастаўкі прадукцыі цэлых галін на расейскі рынак. Астатнія структуры - гэта заснаваная цукровымі заводамі «Беларуская цукровая кампанія», «Беларуская харчовая кампанія» (заснавальнік - «Белдзяржхарчпрам»), якая пастаўляе ў Расею мазырскую харчовую соль, а таксама «Беларусьалка», якую стварылі сем лікёра-гарэлачных заводаў Беларусі.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках